Песня Палесся

Гэй, Палессе маё, сінявокае!
Адгукніся, ці чуеш мяне?
Гэта песня твая пад аблокамі
Разам з птушкамі ў вырай плыве.

Над тваімі спрадвечнымі марамі
Восень бабіна лета прадзе,
Што плыве жураўлінымі парамі
Ў паднябессі, бы лёд па вадзе.

Восень-восень, навошта ты, мілая,
Мяне вабіш журботным крылом?
Лепш вясну прычакаю я з выраю,
Калі стрэне яе крыгалом.

І калі сакавік птушкай ранняю
Загукае натхнёна вясну, -
Я ўзгадаю Палессе світальнае,
З песняй тою, што ў сэрцы нясу.


Рецензии
Очень хорошо написано. За душу берет. Спасибо, Валерий!

Лира Шкут   28.05.2016 05:50     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.