Навальнiца над Прыпяццю

Над Прыпяццю зноў навальніца --
Бунтуе Палесся вада.
А мне змрочнай ноччу не спіцца,
На сэрцы нуда ды слата.

Над хвалямі росчырк маланкі:
Раптоўны, імгненны, сляпы…
Уздрыгнулі ў вокнах фіранкі –
ўсміхнуліся думкам гады.

Над Прыпяццю зноў навальніца
Cячэ векавыя дубы.
Пярун захацеў наталіцца,
Агонь з мокрых дрэў раздабыў.

Над Прыпяццю мроі ды мары,
Не складзены копны ў стагі…
Зіхцяць берагі, бы штандары --
Плывуць берагі,
Плывуць берагі,
Плывуць берагі…


Рецензии