Мая Радзiма

Што такое Радзіма? –-
Пагоркі, лясы,
Шум бяроз каля бацькавай хаты,
А яшчэ - гэта жытніх палёў паясы
І ўсё тое, чым край мой багаты.

Змалку ў сэрцы сваім я яе гадаваў –-
З мазалямі любоў вырастала.
Мне Радзіма надзею і веру дала,
Рушнікамі дарогі заслала.

Без Радзімы жыццё, бы за кратамі дзень.
Без Радзімы няма асалоды.
Я гляджу, як павук з павуціння пляце
Між галінак радзіму Прыроды.

Так і людзі ствараюць Радзіму сабе.
Прывыкаюць да кветак, да дрэваў…
Кажуць, кліча зямля, бы матуля заве –-
Без Радзімы ж губляецца вера.

І тады што жыццё, што пагоркі, лясы? –-
Проста нейкі малюнак прыроды.
Калі краю свайго ты нашчадак і сын –-
Захавай хараство асалоды.

Зберажы дабрыню і любоў перадай
Сваім дзецям, а дзеці –- унукам.
Ад любові такой заквітнее наш край,
Ад пяшчотных разгубіцца гукаў.


Рецензии
Добры верш, Валера.

Летнее Утро   01.03.2014 20:05     Заявить о нарушении