Як зяцi кабана бiлi
Калi я працаваў
настаўнiкам у школе,у 90-ыя гады, мне трапіў на вочы зборнiк вершаў на беларускай мове.Вось -адзiн з iх.Калi,хто знаёмы з творчасцю гэтага паэта,хай мяне прабачыць за недасканальнасць яго твору.Што ўспомніў, тое і запісаў.
Да цясця зяцi сталiчныя
Прымчалi пад Новы год,
Да сельскай работы нязвычныя:
Не ведаюць,што ,да чаго?
Паснедалi ранiцою,
Выпiлi пляшку вiна,
Цесць кажа: «Пойдзем са мною,
Паможаце бiць кабана!»
-Дык,мы i ў дваiх няўломкi,-
Кажа малодшы Раман,-
У траiх, яно неяк няёмка :
Адзiн жа ўсяго кабан.
Пайшлi… .А хвiлiн праз дзесяць,
У катуху-вайна:
Зяцi,як ваукi ў лесе,
Папёрлi на кабана.
I,раптам, пiск абарваўся:
-Значыць , «аддаў канцы»,
I цесць тут смалiць сабраўся-
-Спраўна,зяцi , малайцы!
А тыя заходзяць у хату,
Без шапак,без рукавоў,
На цесця глядзяць вiнавата
I з рук выцiраюць кроў.
У аднаго-кiй дубовы,
У другога-паўбiзуна,
Пытаецца цесць : «Гатова?
Забiлi ўсёж кабана?»
Зяцi апусцiлi галовы,
Ды ,думаюць-што,к чаму?
-Забiць не забiлi!Што Вы,
А «ўсыпалi» добра яму!!!».
23.02.2014.
Свидетельство о публикации №114022804263
Виктор Коновалов 2 22.07.2016 04:41 Заявить о нарушении
Сергей Бука-Вороневски 24.07.2016 16:02 Заявить о нарушении