Рыгору Барадулiну
сімвал прагі жыцця на прадвеснім галлі –
асвятляючы дзень, у каторы калісьці
нарадзіўся Паэт на зямлі.
А вятрыска пяе: "Блаславёна матуля,
у якой на вачах вырас гэткі сынок!"
І, дай Бог, хай жыве! Наш Рыгор Барадулін
сёння йдзе на чарговы віток.
Гэты дзень, сапраўды, – асаблівае свята.
Каб яго не было – родны край бы збяднеў.
Хто б з паэтаў тады так любоўна-заўзята
прыгажуню-Радзіму апеў?
Хто б яшчэ столькі мудрасці, шчырай любові
назбіраўшы ў паветры ( ўхапіўшы на слых?),
прапусціў праз сябе на цудоўнейшай мове
і ў радочках пакінуў сваіх?
Хто б дагэтуль так годна і гэтак сумленна
па загаду жар-птушкі – чуллівай душы –
прыхіляючы сэрца сваё, не калені,
Беларусі любімай служыў?
Пачытайце яго друкаваныя творы,
праглядзіце лісты, фотаздымкі яго –
і адкрыеце скарб – свет "ад дзядзькі Рыгора"
і багацце народа свайго.
А сягоння, пакуль яго жонка гатуе
для свайго імянінніка стол (пірагі?),
мы з Тутбаем Паэта свайго павіншуем:
"З днём народзінаў, наш дарагі!"
24.02.2014
Свидетельство о публикации №114022708616
Валерий Познякевич 03.03.2014 20:32 Заявить о нарушении
А Барадуліна я вельмі люблю і паважаю. Ён у нас адзін такі. Быў... Шкада, не стала. Сёння - пахаванне. Але назаўсёды застанецца ў сваіх вершах.
А Вашы песні, Валерый, спадзяюся знайсці, раз яны гучалі, і паслухаць. Поспехаў Вам у творчасці!
Лаззаро 04.03.2014 10:15 Заявить о нарушении