Каханне - гэта нашы крылы!
Што век пражыўшы, зразумеў даўно:
Каханне больш патрэбна нам да веку,
Чым золата, дурманы ці віно!
Каханне, як сустрэча двух сусветаў,
Калі адна душа к другой ляціць!
Каханне - гэта нашы крылы! Гэта-
Жыццё!!! А ўсе мы хочам жыць!
Каханне нам дае і моц, і сілы,
Палёт яго не ведае граніц,
Бо месціцца ў кароткім слове “Мілы”
І шум лясоў, і родных звон крыніц.
У ім жывуць матулі роднай ласкі,
І родны твар у ім ажывае зноў,
Каханне, як працяг чароўнай казкі,
Як да Радзімы верная любоў.
Паверце мне, былому чалавеку,
Што бачыў сам, дзе лепш жыццё ідзе,
Каханне богам дадзена спрадвеку,
Каб душы нашы берагло ў бядзе.
Свидетельство о публикации №114022703892