Какая наивность...
Час прыйшоў
Несумненна
Мабыць, вырасла
Ўжо
Людзей
Пакаленне-
Слушных,
Разумных,
Маладых
і не вельмі.
Час прыйшоў?
Час прыйшоў
Са Свабодай яднацца
Дабівацца ЯЕ-
Не на месцы таптацца
Будзьма разам,
Сябры!
Не патрэбны дрыны!
Нашы сэрцы і
Душы
Гэту ўладу
Парушаць!
Скалупнуць
Як бародаўку
на чале
Немаўляткі
За якога
змагаюцца
І маці
І татка.
Абаронім
Радзіму
Ад злачыннае
Зграі
Хай хутчэй
І мацней
Яе Гімн заіграе!
Загучыць
Як прызыў
Да Свабоды
і Волі!
Вам хачу
І САБЕ
Лепшае
Долі!
Свидетельство о публикации №114022603540