Кахання кветка - Эдэльвейс

Як вестачку зямлі далёкай,
Як знак, што пачуццё жыве -
Знайшоў я сёння ў Сінявокай
Кахання кветку - Эдэльвейс.

Маленькіх белых пяць карунак,
Што сэрцу й сонейка ярчэй -
Ён як каханай пацалунак,
Як слодыч вуснаў і вачэй.

У небыццё адыдуць леты,
У небыццё адыдзем мы...
Ды дзецям застанецца гэты
Ўспамін кахання між зімы.


edelweiss. June 30, 2010 by Alison Jane Reid


Рецензии
Дзякуй за добры верш! А я не магу выставіць свае вершы, таму, што няма сінтазатара які мог бы працаваць у старонках СТИХИ.РУ. а ІНАКШ, БЕЗ ЗРОКУ, НЕМАГЧЫМА! УСЯГО НАЙЛЕПШАГА!

Николай Сергеевич 01   28.10.2017 16:22     Заявить о нарушении