Родная мова
Сонцам аблашчана кожнае слова,
Вымыта чыстай ручайнай вадзіцай.
Сэрцу прытулак, натхненню крыніца.
Родная мова, прыгожая мова,
Ззяе вясёлкаю кожнае слова,
Поўнае водару спелага хлеба,
Сіні пралесак і яснага неба.
Мова мая, беларуская мова!
Смак непаўторны у кожнага слова:
Спелых суніц, журавін, сырадою,
Дранікаў цёплых з мачанкай густою.
Родная мова, любімая мова!
Шчырасцю свеціцца кожнае слова.
Мамінай песняй на сэрца кладзецца
Мова, што роднай з дзяцінства завецца.
Свидетельство о публикации №114022405966
Нізкі паклон Вам!
Валентина Владова 12.07.2016 22:04 Заявить о нарушении