Нас продолжают уничтожать...

-------------------------------------------------------
Чакаць не дзейнічаць, на жаль,
І гэта сум наводзіць, людзі,
Амаль на кожным скрыжаванні баль,
Які ўсё ладзіць ўлада словаблуддзем...
Дакуль мы слухаць будзем не таго...
Дакуль вароны карканне
Нам будзе да спадобы болей,
Чым жаўрука,
Што ў небе дзесь высока
Сьпявае песні - ён на волі.
Дакуль мы будзем палавой анучай?
Дзяцей сваіх мы бараніць не вучымся!
І немы крык бацькоў яшчэ не чутны...
Дзяўчо пакрыўдзілі...
Няўжо на тармазах мы гэта спусьцім?
Сябры, суседзі,
Проста добры люд ў акрузе,
Мо хопіць нам хадзіць
ў заганным крузе?
Не слімакі мы,людзі,
І не смоўжы...
Чаму ж знявагу
Церпім мы так доўга?
Пакуль не згублена
Ўсё канчаткова,
І душы крыўдамі гараць-
Ўжо перапоўнены парогі-
Пара нам стаць
На абарону годнасьці сваёй,
На абарону
Запаведзей
Божых!sw.sw
29.07.13


Рецензии