Не знаешь, почему?

Не ведаеш, чаму..?
Пытанне гэта
Я з дзяцінства
Задаю...
Чаму так многа
Месца
Займае
Абыякавасьць
Ў грамадстве
Нашым,
А не дзесьці?
І страх за блізкіх,
Родных...
Не заўсёды,
Скажам прама,
Годных ..?
Страх за Радзіму,
Якой ізноў
Хварэць прыйдзЕцца
На вайну,
Калі  народ
На праўду
Зрэагуе?
Ды не...
Мы кожны- сам сабе,
І наша асабістая бяда
Нікога не хвалюе...
Мы разумеем добра-
І ты, і я-,
Што знойдзецца
Заўсёды той,
Хто на бядзе
Наб'е кішэню
Срэбрам, златам,
А нам ізноў
Хадзіць у латках...
Не хопіць грошай...
Нават душу палячыць,
Не кажучы ўжо
Пра матэр'яльны
Той дастатак...
І колькі тых,
Хто мэнчыўся
Ўсё жыццё
На хвалі дапамогі
Сірым ды убогім...
Не памятаюць іх...
Гісторыя,
На жаль,
Не пішацца бо
Намі-
Народу простага
Рукамі.
Я рада ,,,
за Ларысу Геніюш,
Я, праўда, рада,
Хоць ў жыцці яе
І мела месца здрада
Суседзяў, родных
І СЯБРОЎ,
Калі не першых,
Але яна
Складаць умела
ВЕРШЫ,
Што застануцца
Ў скарбонцы
Беларусі,
На маю думку,
Вечна!


Рецензии