где ты теперь, звезда БТ?

Ўзрушыла
Душу
Інфа пра
Інгу бяздушную...
Зімоўскага каменты,
Які падобны на дэментараў,
Што злом для ўсяго
Сьвету
Азначаны ў пэўных
Тэкстах...
А беларусаў,
Што катаюцца
Ў Еўропах і робяць
Свой няхітры шопінг
Не вельмі многа,
Асноўны кантынгент
Сядзіць ў астрозе
Пад назвай Беларусь,
І вочы не падымуць...
Трусяць...трусяць,
И кожны сам сабе
Працягвае хлусіць...
А той, хто едзе за ядой
Ці тэхнікай якой,
Дык ўсё купляе
Ў краме
Ля мяжы,
Што ў кіламетры
Ад астрога беларускага
Ляжыць.
Таму піар наш
ў двукоссі
Не дапаможа
Гэтай гідкай р...жы,
Якая бізнеслэдзі
Раптам стала...
Забыла, мабыць,
Як свабоду
Ў свайго народа
Крала
Ату яе, сябры,
Як кошку драную
З памыйніцы...
Няхай бяжыць...
Няхай спрабуе ...
Ўсё роўна
Гэтай цётцы
Не адмыцца.


Рецензии