Актуально и в тему...
Пры дрэннай гульні-
Выказванні гэтай
Спадарыні!
І каб зьняважыць
Свой народ,
Не трэба больш
Нічога-
Хлусь у вочы,
Каб бараніць
Свае пасады,
Бо што ўлада
Без пасады?
А есьці хочацца,
І смачна...
Навошта ім
Без масла каша,
Патрэбен бутэрброд
З ікрой,
Ды тоўсты, ладны...
А што з'ядзім
Вячэрай мы з табой,
Зусім ўсё роўна
Перанасычанай
Чыноўніцы
Нахабнай!
Язык- то вораг твой,
Дурная баба,
Не думаеш,
Што кажаш,
Калі бароніш
Ты пасаду,
Таму ад гневу
Беларусаў
Беспрацоўных
Заробіш хутка
Ты сабе
Грудную жабу.
Калі уладзе не патрэбна
Будзеш болей,
Ўраз паспытаеш
Нашай долі...
І смачнай зробіцца
Скарынка хлеба
Ад багатых,
Што знойдзеш
Ў смеццевым
Кантэйнеры
Ля хаты...
Так мараць мо цяпер
Галодныя на праўду людзі,
Што не чакаюць
Манны з неба
На блакітным
Блюдзе,
Бо правіць намі,
Не скажу, што звер,
А так ...
Шакал,
Гіена,
Ашчэр якой запэцканы
Крывавай
Пенай...
Свидетельство о публикации №114022308589