Истоки наши

Вытокі  нашы...
***
Бывае,
змОрышся, да  нельга...
І  мАрыш – адпачыць  дзе, прымасціўшысь.
Здаецца, я  зусім  маленькі...
І  да  мяне бяжыць  ручай,
з  майго  дзяцінства...
Ручай,
з  празрыстай  і  дрыготкай
вадой,
цалебнай  у  спякоту...
Здаецца, што  жыццё  бяжыць  наадваротку –
сустрэць  дзяцінства,
як  пяшчоту...
Там  неба – сінь…
Прастор  Радзімы – не  акінуць  зрокам...
Там  Край  дзяцінства,
матуля  там  жыве  мая...
Усё  пачынаецца  з  вытокаў,
бягучага  з  дзяцінства  Ручая...
*+*
23 студзеня 2014 г.
**( да  нельга – до нельзя; мАрыш – мечтаешь; адпачЫць  дзе -, передохнуть где;
прымасцІўшысь – пристроившись; здаецца – кажется; зусІм – совсем; 
дрыгОткай – холодной  до  дрожи; у  спякОту – в  жару;наадварОтку – наоборот;
сустрЭць – повстречать; як  пяшчОту – как ласку,нежность;
зрОкам – взглядом; з  вытОкаў – с истоков).


Рецензии