Ты чакай, я iду да цябе

Мы сустрэліся не выпадкова –
Нібы з возерам звонкі ручай.
Дастаткова адзінага слова,
Каб прыйшло пачуццё праз адчай.

Дастаткова адзінага жэста,
Каб навечна згубіць галаву.
Я пабачыў тады не нявесту,
А святло, да якога плыву.

Мы сустрэліся, разам зліліся,
Кожны момант хвалюючым быў.
Нёс цябе я скрозь зорныя высі,
І кахаў, і жадаў, i любіў.

Ты  кахала мяне так бясконца,
Як я нават не мог уявіць...
О багіня, о яснае сонца!
Без цябе маё сэрца баліць.

Без цябе звар'яцеў, страціў мову,
І штодзённа блукаю ў журбе.
Мы сустрэліся не выпадкова…
Ты чакай, я іду да цябе.
23.02.2014


Рецензии
Вітаю вас,Серж! Якія цёплыя пачуцці,які прыгожы выразны тэкст...О багіня,о яснае сонца!Без цябе маё сэрца баліць.Цудоўна!Дзякуй!Вялікі дзякуй!З павагай да вас

Людмила Шаблыко   10.09.2014 14:22     Заявить о нарушении
Прывiтанне, Людмiла. Прыемныя словы заўсёды дарэчы.

Вершы   26.12.2014 00:21   Заявить о нарушении
Вітаю цябе,Сярожка!Куды падзеліся прыгожыя вершы на беларускай мове?Буду чакаць,з павагай

Людмила Шаблыко   26.12.2014 06:25   Заявить о нарушении
Чакалi свайго часу.

Вершы   26.12.2014 11:28   Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.