Мой любы край
Шаноўная рэдакцыя!!!
Колькі разоў збіраўся напісаць словы падзякі ў адрэс нашай «раёнкі»!Не ведаю чаму,але хоць частку маіх разважанняў я вам рашыў адкрыць.
Па-першае: як прыемна кранае сэрца,калі сустракаеш на старонках газеты знаёмыя твары,чатаеш рэпартажы аб тых мясцінах,дзе сам калісці жыў і працаваў.Тут ,за мяжой,адчуваеш усё зусім інакш.І здаецца,жыццёвыя праблемы адыходзяць на другі план.
Па-другое:заўсёды знаходзішся ў курсе тых спраў і падзей,якія праходзяць на роднай зямлі.Самі ўспаміны нясуць сюды,у край вечнай спякотнай цяплыні, прыемную прахладу нашых лясоў ,крыніц,рэк і возёраў.У такія хвіліны,як кажуць,душа спявае.
У знак падзякі працаўнікам рэдакцыі газеты «Край Смалявіцкі» я дарую сваю песню.Хацелася,каб яна была да спадобы ўсім тым,хто сваёй працай спрыяе ператварыць нашу родную Беларусь у моцную квітнеючую краіну.
З вялікай падзякай , ваш зямляк ,
СЯРГЕЙ БУКА.
Беларускі мой край,адгукніся,
Каб праз мора твой голас пачуў,
Да мяне,каб прымчаў з шэптам лісця,
Край дзяцінства ўбачыць хачу.
Як звісаюць з бяроз цуда- косы,
Нібы косы матулі маёй,
Зіхацяць серабрыстыя росы
На траве,над духмянай зямлёй.
Вольны вецер,дамчы песні лесу,
Гонкіх соснаў з маіх Тумялёў*,
Падаруй кветкі ліпы пах , бэзу,
Што прытулак ля ганку знайшоў.
У марскія ўглядаюся далі:
Уяўляю жытнёвы прастор,
Каласоў залацістыя хвалі
Там цудоўны сплятаюць узор.
Там буслы кружаць вальс у паднябессі,
І плыве жураўлёў стройны клін,
Чуць хачу задушэўныя песні,
Мне да болю знаёмых мясцін.
Край азёр,край кахання і свету,
Дзе б не быў , я заўсёды з табой,
І табе я дару песню гэту,
Беларускі край казачны мой!!!
Верасень 2010.Бліжні Ўсход.
Фото:г.Смолевичи,зима 2013.Внучка
Перевод Нонны Рыбалко:
ОТЗОВИСЬ, МОЙ КРАЙ
http://www.stihi.ru/2014/06/01/5536
Отзовись, край родной белорусский –
Слышать голос сквозь море мечтаю.
Шёпот листьев далёкий и грустный
Пусть из детства ко мне прилетает.
Там свисают с берёз чудо-косы,
Как у мамы моей за спиною,
И блестят серебристые росы
На траве – над душистой землёю.
Ветер вольный, неси леса пенье,
Песни сосен с Тумелей далёких,
Подари запах липы, сирени,
Что встречали меня на пороге.
В даль морскую смотрю, представляя
Я пшеничного поля просторы.
Там волною колосья играют
И сплетаются в чудо-узоры.
Аист в вальсе кружИт в поднебесье,
Журавлей клин прощается с домом…
Мне б услышать чудесные песни
Мест, что с детства до боли знакомы.
Край озёр, край любви в море света –
Где бы ни был, с тобою всегда я.
И тебе я дарю песню эту –
Для меня, Беларусь, ты святая.
*ТУМЕЛЬ - урочище реки Уша. Место отдыха жителей г. Минска.
Белорусский писатель Якуб Колас неоднократно описывал эти места в своем романе "На ростанях".
Он также работал учителем в Верхменской СШ (в1905 году),недалеко от Тумелей, где в 1980-1982 гг я работал учителем химии и начальной военной подготовки.
Свидетельство о публикации №114022208685
Но Нонне Рыбалко спасибо за перевод.
С уважением,
Нина Аксенова 18.11.2021 13:41 Заявить о нарушении
Сергей Бука-Вороневски 19.11.2021 23:49 Заявить о нарушении