Немауляткам

Спiць бярозавы лясок,
Не б’е рака ў ладкi.
Ноч згубiла паясок
Каля бабровай хаткi.

Ходзiць, камышом шумiць,
У поцемках шукае.
I да ранiцы гарыць
Месяц у зорным краi.

Праз бярозавы лясок
Да бабровай хаткi.
Ноч знайшла свой паясок,
Спiце, немаўляткi.

Сяргей Брандт,  23.03.2013               


Рецензии