Я банально хочу есть...

14.03.13
Куражыцца лёс
Над марай узнёслай...
І колькі чакаць?
Перасушаны вёслы...
Мозг не спраўляецца
З думкамі
Проста!

Некалі мара
Была як бы блізка,
Расейская кліка
Забрала ў нас міску
З ікрой, ананасамі,
Буталь,
Мо і з віскамі,
Аставіла шкварку,
Талерку з заціркаю,
Ўладу ў Драздах
/Параўнуй яе з цыркам!/
Хлеба кавалак,
Дзярма
Да адвалу,
Чарнілам напоўніла
Чарку дапоўна...
Чакай, беларус...
І чакаць табе доўга,
Калі зразумець
Ты не можаш ніяк,
Што мара ўсё ж
Блізка!
Амаль што ў руках!


Рецензии