Мечтаю и... плачу

ПлАчу ад веку
Па тым чалавеку,
Што гора не знае,
Матуль даглядае,
І бацьку падтрымка
І летам
І ўзімку!

Пазбаўлена Волі,
Нікчэмны мой лёс
Мая ці віна,
Што мары
Не ўзнёслыя?

І я тут -народ,
і шчасьця жадаю,
Паплечнікаў сонму
Дагэтуль
Чакаю...

Пакуль я чакаю,
Вілы вастру,
Спадзянку бо маю,
Што ў справу
Пушчу...

Народ мой
Гаротны,
З хваробай
Смяротнай
Змагайся
Хутчэй
И мацней
Мо жадай
У жыцьці
Cваім
Зьменаў,
Ўставай
/Ўжо пара/
З хворых
Каленяў,

Выпрастай
Спіну,
Галаву
Падымі
Вачыма
Адкрытымі
Ў сьвет
Паглядзі!

Ўстань і не бойся,
Ня горш будзе тлену,
З палону б
Нам збегчы,
“Из русского
Плена “

Паўстань!
Не трусь!
Жыве Беларусь!
.............................
Часу - няма!
Часу-
Ўсё меней!
26.04.2013 г.


Рецензии