Мая любая спадчына

Песня   ласкавая матчына,  міласць  вачэй блакітная,
Беларусь,  мая любая  спадчына,  векавечная,старажытная.
Хай жа пушчы шумяць, на прадвесні не змаўкае клёкат буслоў,
І Купалы чароўная  песня, акрыляе тваіх  песняроў.
Слёзанькі  горкія матчыны,  рэха вайны балючае,
Беларусь, мая  мілая  спадчына, гераічная,  неўміручая.
Хай жа плачуць  званы Хатыні,  не згасае, вечнае полямя,
Каб  гісторыю  мы не забылі,  і  пра   продкаў  герояў  помнілі.
Водгукі смеха дзіцячага, неба   ў вясёлках  блакітнае,
Беларусь  мая любая  спадчына   непаўторная, самабытная.
Хай жа золатам каласіцца і цячэ васільковымі хвалямі,
Мора  дзіўнае, спелай пшаніцы, каб Радзіму за шчодрасць славілі.


Рецензии