Вочы светлага бурштыну
Тонкі стан і зорны зрок -
Сёння я спаткаў дзяўчыну
Для кахання назнарок.
Амазонка ці багіня,
Мары, радасць і пакуты -
Гэта ты! І хай свет згіне
Буду я к табе прыкуты.
Нават калі й свет пакіну
Я ў харонавай ладздзі,
Вочы светлага бурштыну
Будуць душу верадзіць!
Свидетельство о публикации №114022008740