Я вярнуся
Складаю словы, адымаю смутак.
Я дум, табой народжаных, мастак,
Я спрэчка ад любой гадзіны сутак.
Я першы шпак, што ўзняўся на крыло,
Я музыка, якая грае гучна,
Я сонечнае цёплае святло –
Са мною лёгка, весела і зручна.
Шукай мяне ва ўласных каранях,
У вёсках, дзе бацькі хадзілі ў школу.
Я - твой надзейны шчыт, твая браня,
Я - паравоз, што захапіў Міколу.
Я нешта тое, што заўжды з табой,
Але чаго табе так не хапала:
Я - голас, што не знаецца з журбой,
Я - мова, на якой пісаў Купала.
19.02.2014
Свидетельство о публикации №114022000603
З сэрцам,
Блискавица 03.11.2014 19:50 Заявить о нарушении
Махнач Сергей Юрьевсын 03.11.2014 20:01 Заявить о нарушении