Европа, где ты?
Ўжо і суботу
/Не толькі ў сераду/
А і ў астатнія
Дні
Нядзелі
Топчуць
Гвалтуюць
Свабоды
Рэшту
Зводзяць
На "не"
Беларусаў
Надзею.
Маўклівыя дні
Сем дзён
Ў нядзелю
Сталі галоўнай
І слушнай
Падзеяй.
Колькі маўчаць нам
На тратуарах?
Колькі імён
Пакрыць нам
Бясслаўем?
Дабіцца б разгляду
Судовае справы!
Спытаеце дзе?
Вядома,
Ў Гаазе! sw.sw
Свидетельство о публикации №114022002689