Проснись и... пой

А я жадаю
Сон такі прысніць!
А я жадаю
Ў балоце больш не гніць!
Жыцця  я пражываю 
Апошнюю  ўжо палову
А марыць не пакінула...
Я мару зноў і зноў...
І мары тыя
Пра мову родную,
Пра годнае жыццё,
Надзейны тыл
С дзяржавы боку,
Які не сорамна
Прыняць,
Сказаць ёй
Дзякуй,,.
Але пакуль
Што мары
Застаюцца марамі,
І людзі годныя
За кратамі,
А мы? Хто спіць,
Хто з беларусаў кпіць,
Хто беларускую наўпрост
Не разумее Мову,
Звысоку паглядае
На вядучага на ёй
Размову.
Таму адказваюсь я
Ад чаркі, скваркі
І кавалка хлеба,
Бо мне другое
Зараз трэба:
Мне вуха мова
Руская ўжо рэжа-
Расея стане
Хай замежжам! 
10.01.14 г.

P.S. дорогие россияне! Без обид! Чем чётче расчет, тем крепче дружба. С уважением, Св


Рецензии