Милиция только на стороне сильных...

 Як стаць нам моцнымі?
Мо трэба меней біць па ныркам
Людзей, якія робяць дзіркі
Ў плоце тым з калючым дротам...
Што ўлада
Вакол нас
Пабудавала?
Каб не хапалі  кожнага
І  па аднаму
І не саджалі ўсіх запар
Ў турму,
Каб штрафамі  так не давілі
Ў карані
Задаткі
Веры, дабрыні,
Надзею на пратэст
Народа...
Не пройдзе нават
І паўгода,
Падымецца мо кожны
Беларус,
Які больш не жадае
Ператрусаў...
Мы выйдзем ўсе
На Плошчу нашу,
Жыццё каб заіграла
Фарбай яркай,
Надзею вернем
Мы сабе і дзецям...
І будзем шчаслівейшымі
Ў цэлым свеце!
Мыліцыянт,
Ну, стань ты Чалавекам!


Рецензии