Кашуля
Восьмы сон ужо ідзе.
Нават спяць сабакі злыя,
Бо не брэшуць на людзей.
Месяц поўны – светла ў хаце,
Свечку можна не паліць.
Шые ў ноч кашулю маці,
Бо душа яе баліць.
Ные выгнутая шыя,
Пальцы сколатыя ў кроў.
А яна ўсё шые, шые,
Нібы ў тым яе любоў.
Месяц кажа: "Хопіць, годзе!"
Маці мовіць у адказ:
"Заўтра сын у школу пойдзе –
Першы раз у першы клас "
18.02.2014
Свидетельство о публикации №114021900688
Мартина Минская 25.03.2014 23:25 Заявить о нарушении
Вершы 26.03.2014 00:03 Заявить о нарушении