Прыдуркаватая Манечка

Смецце з дзiравага вядра
Па вёсцы неяк растрасла.
Нешта ўголас балбатала,
Мабыць, гэтак чаравала.

Шкло пад вербамi схавала
I як чорт затым скакала.
Папаўзлi па вёсцы слухi - 
Справы дрэнныя шаптухi.

Ноч сляды дзяцей збiрала
Ды да ранку гатавала.
Доўга за акном шарэла -
Кажуць людзі нешта пела.

Толькi крокi каля ганку -
Пiльна сочаць з-за фiранкi.
Вось прайшла яна па вёсцы
I знямелi раптам кросны.

Конь на лузе не пасецца,
Курка-гуска не нясецца.
Смецце з дзiравага вядра
Па ўсёй вёсцы растрасла.

Сабака брэша - сарока носiць
Адзiн смяецца - другi рагоча.
Як байкам не хадзiць у народзе,
Заўсёды нешта ды праiсходзiць.


Сяргей Брандт,  17.02.2014


Рецензии