Я узнёс бы цябе нават вышай за неба...
нават вышай за неба,
ды ні мне ні табе
усё гэта ня трэба!
Я схаваў бы цябе
На дне сіняга мора,
Ды зайдуся ў журбе
Ці мо' высахну з гора!
Лепей буду ўвесь век
Я яе шанаваць
І у ранку найперш
Вочы ёй цалаваць.
Свидетельство о публикации №114021812325