Рукi две лебядзiныя...

Рукі две лебядзіныя, 
ляглі на плечы мне ;
Каханая, адзіная!
Ці тое толькі ў сне?

Дзве тундры закаханыя,
які душы прастор!
Дарогі  богам данныя, 
як промні ясных зор.

Ці свет увесь хістаецца,
ці свету больш няма?
Няўжо мары збываюцца,
Бо ты прыйшла сама?

Цябе кахаў праз годы я,
Ня ведаў меж, граніц,
Бо ты- сама мелодыя
Вясёлкавых зарніц!

Бо ты - зара світальная,
Што ззяе мне ў вакне!
Ў ноч словы развітальныя
Пяшчотна шэпча мне….

С табой успамінаюцца
Гады за часам час,
Жыве, не забываецца
Пяшчот былых расказ.


Рецензии