Зiму зманiлi за мяжу...

.........Да канца лютага зіма не вернецца. (http://nn.by/?c=ar&i=122715)


Зіму зманілі за мяжу.
Напэўна, больш паабяцалі.
А нам вясну без капяжу
ўзамен зімовых дзён паслалі.

Цяпер у Штатах валіць снег
і маразы – як у Расеі,
а ў нас – ільды сыходзяць з рэк
і весні пах вятрыска сее.

Гляджу на гэту каламуць –
і розум вісне на выснове:
калі зіму ўжо не вярнуць,
гайда часнок садзіць, панове!

17.02.2014


Рецензии
Знаёмая тэма! Мне спадабалася!
Што ні сезон, то сюрпрыз! Успомнілася, мінулай зімой і мне нешта такое ў галаву прыйшло:
Эй, снег, алло! Увлекся, загулял?!
Я понимаю, хорошо в Париже!
Но - делу время! Уж декабрь настал.
Пора домой. Мне хочется на лыжи!.. )))))

Клавдия Семеновна   10.04.2014 16:12     Заявить о нарушении
ЭЙ, снег, алло! -- Клас!!! :-))))))))))

Лаззаро   11.04.2014 23:12   Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.