Ты прауду мовiш, старац...
тем больше страданий душе..." Старец Силуан
"Чем шире ты открываешь объятия,
тем легче тебя распять". Фридрих Ницше
Ізноў любоў атручваюць цыкутай
злаба і звада, здрада і падман.
"Чым болей любіш, тым мацней пакуты".
Ты праўду мовіш, старац Сілуан.
Хто не кахаў, зямной любві не зведаў:
калі любіць — як мёд палынны піць.
Ласо страсцей — удаўка, повязь бедаў.
І пацалунак можа пагубіць.
І, чым адданей ён і болей вера—
што можна ўсё дабром перамагчы,
тым болей крохкі троначак даверу —
яго так проста здрадніку ссячы.
Ды толькі той, каго распялі, пойме:
любві цана— жыццё (ці галава?):
калі раскінеш рукі для абдоймаў,
тваю душу лягчэй раскрыжаваць...
А на крыжы...
з мальбой за чалавека
ахвярны дух спазнае свой выток
і тое, што вядома ўжо адвеку:
Любоў ёсць Бог.
17.11.2014
Свидетельство о публикации №114021708800
маё пачуццё - захапленне!
Наталия Нездешняя 21.07.2020 23:05 Заявить о нарушении