Пойце уголас, вечары...

Пойце ўголас, вечары,
Твар казычце сьпелым вецьцем.
Не ставала нам пары,
Калі скокі пад павецьцю.

Кроплі ўгоман -- мокры жарт,
Ўкруг хвастатыя сабакі.
У сэрцы вогнішча-пажар,
Не патушыш небараку.

Куркі, коткі, катухі,
Вас спагада акрыяла.
Акружыліся куткі,
Калі сонца засьпявала.

Кохча тлумам верая,
Расчыняйцесь, брамы, шырай.
Стрэньце бусла, салаўя,--
Не патрэбна болей ў вырай.

У пралескавым страю
Загула вясна-сяброўка.
Жыцьце дыхае ўгару,
Не сканчаецца вандроўка.


Рецензии