Яна прычынаю была...

Яна прычынаю была,
А ты - ўзнагарода!
Ты сон душы, які дала
І мне ў жыцці прырода!

Адвечны сум  штоноч, штодні,
Жаданне і пакуты...
Пяюць сінічкі мне "цінь-цінь",
А я стаю, як скуты.

Юнацкай памяці званок...
Ці яў, ці успаміны?
Мо'  Бог сабраў і назнарок
Душ нашых палавіны!


Рецензии
Дзякуй за верш!

Вершы   17.02.2014 14:49     Заявить о нарушении
Сардэчнае дзякуй за Ваш інтарэс! Поспехаў і здароўя Вам! Стась

Станислав Шастак   18.02.2014 13:16   Заявить о нарушении