Пахаванне Вас ля
Мароз страшны , пачатак лютага
Клапатлівыя жыццёвыя пакуты
Бабы квохкаюць ад холаду раз-пораз
Паляць у печы дроў бярэмцы , хвораст.
У тулупах мужыкі ужо на дзялянках
Мароз суняць няма сярод іх роўні
Не абыйдзешся у такі час без п янкі.
Па іншаму тады іграюць промні.
Ухапіўшы двухлітровую бутэльку
У рукаў стары Ігнат суе
Хаціну аглядзеўшы мелькам
Недавер да люду існуе.
Пазадзіраў высокія аглоблі
Ігнат каня пагнаўшы шпарка
Лёсу на перакор і ноў проблем
Бутэлька ў рукаве , ў кішэні шкварка.
І толькі ён даехаў да ўзгорку
Ў далечыне віднеў акрайчык лесу
Нагнаў яго сусед Ягорка
Данёс яму благую вестку.
Вяртайся Ігнат , памёр Васіль
Трэба як след наладзіць пахаванне
Макар нас моцна папрасіў
Не трэба мешкання і разважанняў.
Сорак градусаў,людзі пацэпваюць плячыма
Дрэвы , хаты , праслы-угледзець немагчыма
Пафарбаваны ўсе густым малодзівам
Душу ратуе цяжкая аўчына-уродзе як.
Васіль набожны , без адпявання нельга
Па блізку святароў няма
Паклікалі каб памалілася старую бабку вельмі
Сухая , згорбленая постаць,ад марозу у клубах
Мільганула прада мною ценем
Праз адчыненыя дзверы ірванула з сеняў
Я твар каноніцы разгледзець змог
За ёй пераступіўшы вслед парог.
У галавах нябозчыка бабуля стала
Чорную кнігу з металічнымі засцежкамі дастала
Васковы пах разносіўся па дому
Старонкі бляклыя гартала як зімовую салому.
Прамовы к Богу не зразумелы мне
Нешта шаптала пра пакуты ў агне
Прасіла прычасць , суцяшэння
За Васілёвы саграшенні
Як вада на перакаце
Уведай што хоча сказаці?
Нам Божа зверху пальцам маша
Не засвоілі мы нават”Отчэ наш”.
На клад прывезлі дзве машыны смалякоў
Агонь расклалі , дол пагадзіліся капаць
На дапамогу запрасілі мужыў
Што языкамі любяць лапатаць.
Спадзяваліся праз тры гадзіны
Зямля змягчэе хоць на штых лапаты
Застаўся поглядў іх адзіны
Паспеем да таго як будуць несці з хаты.
Пра магілу справіцца шчэ з рання
Паехаў бацька з ім Дзмітрок
Мароз узмацніўся у дзень пахавання
Шэранню пакрылісь кажухі як выйшлі за парог
Сцюжа праймала з галавы да ног.
Панура стрэлі мужыкі на кладах
Смала кіпіць , а капаць нельга
Дык аманальчыку бы нада
Каб дакапацца хоць да сельга
Паказвае Ягор на горла.
Ігнат таксама штось прахмыкаў
Сваё дабро кудысь заныкаў.
Тут толькі метар, як хаваць?
Абраў Васіль час паміраць
Каб памяталі доўга.
Недзе блыкаюцца думкі ў касмічным прасторы
Грэх , куды не паглядзі,пэцканне маралі
Толькі звыклая ўзрыўчатка і ляжаць шахцёры
Гм... аманальчыку яму-нябожчыкі б паўсталі.
Памаўчалі... мо ірвануць , пакой Ягор парушыў
Ну , а што яшчэ рабіць,адбіваць баклушы?
Вырашым праблему хутка,бо прымерз абутак.
Цела прамёрзла да касці, дзе знайсці тую ўзрыўчатку?
К узрыўнікам трэба ісці –тры шнуры і усё ўпарадку.
І нікому ўжо не дзіва , справа пахне керасінам.
Толькі праз гэта бачым выйсце
Машына знікла з-пад навысся.
Госпадзі ! што робім мы на гэтым свеце!
Ігнат цішком шаптаў Ягору
Баюся выбухаў як смерці
У вайну набачыўся я гора.
........................
Награюцца жалезныя ламы
Пад кувалдай крышуцца камлі
Дзед Васіль ляжыць сабе на лаве
Яго цела прагне да зямлі.
Даўбуць мярзлоту капачы ломам шыпячым
Па ім кувалдай б юць і ўсё адно
На паў ладоні лезе хоць ты плач
Канца і краю не відно.
Вось заглубілі да належнай меткі
У кожнага свой патрантаж імеўся
Прадрогла цела да адзінай клеткі
Лом заб юць , другі нагрэўся.
Да агню бліжэй каб адпачыць
Ягор дастаў з кішэні папяросы
Мяне пытаецца ён нечаму вучыць
Кідаць ў мой бок каверзныя дапросы.
Неахвотна табе з горада у глуш?
Кажу яму-дабра тут мала
Там дзе нідзе наперад рушу
Тут недалёка да развалу.
Закончу тэхнікум і рушу ў інсцітут
Пасля яго ўладкуюся на працу
Ён-чымжа ліха ў нашай вёсцы тут
А ,я яму-навошта? Час дарэмна страчу.
Ён –у горадзе размеркавана месца
Каму і на яком сядзець
Не абрадоваўся я такой вось вестцы
Пра што гаворка , як тут зразумець?
Пажывеш – убачыш , бо тлумачыць доўга.
Скончыў так размову, больш я не чуў не слова.
Як ўзрыўчатку дабылі,распытваць не было калі
Хутчэй усяго зрабілі з пад цішка
Чужому доступа няма і трэба спешка
Узрывалі хутка з асцярогай
Раз-пораз ўсе сачылі за дарогай.
Зваліўся з шумам з дрэваў снег ад узрыву
Камячкі звінячай гліны па хмызняку зашамацелі
Халоднага паветра кіданула хваляй
У бакі камкі з мярзлотай паляцелі.
Быў сярод іх не дрэнны падрыўнік
Ігнат за паўхвіліны нейдзе знік.
Капнула аккуратна , другі выбух зрабілі
Для Васіля гатова хата , яшчэ на метар углубілі.
Слёзы кацілісь па павекам
Мы развіталісь с дарагім нам чалавекам.
У цёплую хату шмат сабралася народу
Нябожчыка памянем па традыцыі
Стаміўся , рана лёг, заснуў я сходу
Васіль у іншы Свет пайшоў , панёс свае амбіцыі.
Раніцой гамонкі разбудзілі
На кухні метусня і мора слёз
Па хаце ва ўсе бокі захадзілі
Нібы спаліў ім нехта сена воз.
Што здарылася , што так ўсхвалявала
Ды мабыць ногі Васілю не развязала
Сама не ведаю ці так , ці мне здаецца
Вось дык бяда , раскопваць шчэ прыдзецца.
Сусед прыбег што праз дарогу
Васіль з явіўся мне у сне
Крычыць ратуйце , б е трывогу
Забылі ногі развязаць у метусне
Як жа з яўлюся перад Богам
Кліча святых на дапамогу.
Язык мой анямеў і твар зачырванеў
Нельга маўчаць не харашо , бо ёсць віна
Дзед на ўсіх накіне гнеў і нам хана.
Не будзе міласці ад дзеда
Шесць тыдняў томіцца душа
Хутчэй , хутчэй давай паедам
Чаго цягнуць , што тут рашаць.
Хібаж раскопваць дол дазволяць
А у каго будзем пытаць
Нашы грахі ў царкве адмоляць
І дзеда будзем памінаць.
Нервы моцныя ў бабулі
Ну тут яны зусім здалі
Ой , каб жа людзі не дачулісь
Слёзы ракой з вачэй цяклі.
Нават па ўмерлых немаўлятках
Бабуля так не сумавала
Бо гэта цяжкі быў занятак
У год галодны жабравала і то трывала.
Цяжкі грэх у сталыя гады
Не дай бог дойдзе да улады.
Да сконца дзён сваіх пакутваць ад сумненняў
За грэх сябе вялікі вінаваціць
Раскопваць тут адно рашэнне
І хопіць , паімчалі браце.
Труну адкопвалі ўсё тыя ж
Не спыняючыся , працавалі моўчкі
І толькі далучыўся дзед Мінаш
Потым яму клалі прымочкі.
Мінаш сапеў, хрыпеў і плакаў
Прычытваў , вось табе Васіль
Не падаеш нам добрых знакаў
Зараз цябе высвабадзім.
Не дай жа бог са мной такога
Каб яшчэ раз ка мне ў труну
Мы просім міласці у Бога
Каб усе няўзгоды адвярнуў.
Харош дзядуля і так горка
Услых сказаў яму Ягорка.
Камякі змерзлыя выкідвалі рукамі
Жанчын там не было-слабое сэрца
Смутак і боль ўладалі мужыкамі
Надавала жалю , што Васіль не верніцца.
З явілася нарэшце дамавіна
За галаву ўхапіўшыся рукамі
Прасці , баця ,прасці сваёга сына
За непаразуменні паміж намі.
Ад гэтых слоў кацілісь слёзы як бабы
Ногі падкошвалісь і стала томна
Упершыню адчуў я жах жальбы
З –за хмар праблісківалі промні.
Епетым ю цяжолую слаў Творца з верху
На лёс паклаўшыся цішком маліўся
Мінаш усхліпваў , задыхаўся-керхаў
За ім увесь кагал слязіўся.
Снег густы валіў на нерухомае чало
Сумны твар з закрытымі павекамі
Ці думаў ён сустрэцца зноў?
Ды хто пра гэта разкумекае.
Разгойсалісь па небу злыя хмары
Расплыліся па куткам гэткія уражныя
Усёж паявілась нешта новае на твары
Загадковае …ледзь,ледзь заўважнае.
Ногі сапраўды звязаныя былі
Рабілі моўчкі ўсё-размовы не вялі
Усчалася завіруха , мароз пайшоў на спад
Здавалася што ўсё пайшло на лад.
Нішто Васіль цябе ўжо не трымае
Ідзі упэўнена да Бога
Нам без цябе клапот хапае
Твая ж туды ісці дарога.
Вялікую каштоўнасць маюць Святары
За метуснёй без іх робім памылкі
Бо не за-зра стаяць пры Алтары
Ахалоджваюць наш тэмперамент пылкі
У Свет праводзяць правільна без шума
Каб не было такіх гісторый шумных
Сярод сяброў трымайце Светароў!
2013
Свидетельство о публикации №114021307311