Беларусь

Беларусь!.. Мая Радзіма!
Край рамонкавага мора!
Васільковых успамінаў
І духмянага чабору.

Распусцілася, як кветка,
Распляла льняныя косы
Неабсяжнасцю палеткаў,
Даляглядамі пракосаў...

Многа зведала ты бедаў
У час вайны і ліхалецця,
Але ж той, хто іх не зведаў
Не шануе мір на свеце…

Перанесла ўсё цярпліва,
Адстаяла незалежнасць!
І квітнееш усім на дзіва!
Як вясенняя чарэшня…

Крылы белае бусліхі…
Ад Расіі і да Польшчы
Захінаюць твар ад ліха
І ад роспачы на плошчах.

Наймалодшая сястрыца!
Са славян ўсходніх родам.
Табой могуць ганарыцца
Усе братэрскія народы…

З мілавіднаю ўсмішкай
Сінявокая дзяўчына!
Ты ідзеш сваёю сцежкай,
Мая родная Айчына…
Мінск,13.02.2013г.

Фото интернет.


Рецензии