Яшчэ жыву

Восень халодная , зябкая , стылая
Праз дзень дажджы і халодныя росы
Закранулі зямлю маю мілую
І каліны пунцовыя косы
Зіхацяць нібы бусы застылыя
З янтару нібы майстрам абточаны
Кругляшкі вісяць буйнымі клоччамі
Вецер зёлкі ,дзьме ў твар і сыпле
Мае думкі ляцяць хуткакрылыя
Нечым значным яны заклапочаны.
Ад страты кідае ў жах
Колкі змагла б  усяго зрабіць
Каб я крылы на увесь размах
 Сумела у  свой час  растуліць.
Хмары ў небе плывуць павольна
 Зашушкалась ў вуллі пчала
Шкада дзён згубленых школьных
І што позна чытаць пачала.
Я у коле касмічнага часу
У сусветным яго падарожжы
Сваіх перажыткаў прыпасы
Я у торбу лажу асцярожна.
Па чарзе ,па маленькім крупінкам
Раскладаю –дзяцінства , юнатсва
Маладосці цягну карцінку
Зрэлассць,сталасць у панібрацтве
Вынік падвожу строга
Чорнай была дарога
Загортваюць усё рукі
То як вугаль гарачы адкінуць
І паэта вольныя думкі
Не даюць мне да гэтуль згінуць.
Я жыву на бялюткім свеце
Вецер дзьме,падкідае смецце
Нешта новае на прыкмеце
Можа і мне яшчэ сонца засвеціць
Гук зямлі свой пранізлівы , гулкі
У сваім я знайду ліхалецці
Сярод іншіх скажу-вось гэты
Пранікнёныя думкі паэтаў
Абвяшчаюць новыя веды
З адной асабістай мэтай
Каб пра нас Беларусаў ведалі.


Рецензии