В течении мыслей

У плыні думак...

***
Бывае  час,
калі  паволі  думкі,
змываюць  ў  сэрцы  засмучонасць,
і  не  шукаючы  прытулка,
цякуць  празрыстым  ручаём…

Які  смяецца, а  не  плача,
які  ня  ведае  бяды,
я  ў  ім,
караблікам  дзіцячым,
плыву  няведама  куды…

Няхай  нясе пакрыху, ціха
мяне  мой  мысленны  ручай.
Мяне  ў  ім  не  чапляе  Ліха,
мяне  не  топіць  ў  ім  адчай…

Навокал – цішыня, і  нега.
Ні  воблачка  у  небе  сінім.
І  крыху  жаласна, што  нельга
Усё  жыццё  быць  ў  гэтай  плыні…
*+*
12  лютага 2014 г.
**(час – время; думкі – мысли; не  шукаючы – не присматривая; 
прытулак – удобное  местечко; ня  ведае – не знает;
дзіцячым – детским; пакрыху – нескоро; чапляе – задевает;
адчай – отчаяние; навокал – вокруг; воблачка – облачко;
крыху  жаласна – немного  жалко; нельга – нельзя,невозможно;
усё  жыццё – всю жизнь; плынь – течение). 


Рецензии