Прашу лiтасьцi, панi расстаньне...
Ваша зграя мне спрэс няўмогу.
Шэрых дзён халастых адлятаньне
Я камячу ў анучу-дарогу.
На падступных апаленых сьцежках
Я блукаю параненым воям,
Мне сябры -- хвояў сумныя вежкі
Ды трава зьмізарнелая гоняў.
Гэй, паслухайце, пані надзея,
Вы -- як возера ў Боскіх далонях.
Я хачу, прытуліўшы да рэі
Цалаваць вашы пекныя скроні.
Прывітаньне вам, матухна вера,
Вы -- як зорка зіхцелі ў нябёсах,
Асьвятляя змарагдавы бераг,
Калі плыў я за сонечным лёсам.
У садох пазалоціць каханьне
Сакавітую жоўтую восень,
Я прыйшоў да вас, пані спатканьне
Заплятаць васільковыя косы.
Свидетельство о публикации №114021100989
Нешта апантана лезе ў сэрца!
Мабыць,той кавалак,што шукаю
Я з маленства,каб душой сагрэцца...
Евгениус 28.12.2016 01:59 Заявить о нарушении