Дзiкi горад плыве y парасонах
Чалавечай падхоплены плынню.
Я жыву другі год пад наркозам,
Узгадаваная горкім палынам.
Мне прадвесце было спазаранку:
Клекатаў чарнакрылы бусел,
Адхапіўшы шчасця кавалак,
Паляцеў ды больш не вярнуўся.
Як мне жыць без цябе, адзіны?
Як трываць без цябе, каханы?
Маладосці зыходзяць гадзіны –
Заблукаў дзесьці даўгачаканы.
Без яго няма клопату – дрэнна,
Размаўляюць адныя люстэркі,
І надвор’я знянацкая змена –
Мне пустымі лістамі ў кувэртах.
Рагатаў звар’яцела злыдзень,
Як чакала паведамленне
Ды хвіліны прымала за тыдзень,
Абдымала рукамі калені.
Прасыпалася жыцейка просам,
Чалавечнасць з’ядала зайздрасць.
Ты забыўся, што для дарослых
Прыдумляюцца былі і казкі.
Імем клікала, з літар складала,
Часам – дотыкам, пахам і слыхам.
Не шчакаўшы ні водгука нават,
…Заўжды перастала дыхаць.
Свидетельство о публикации №114021100626