Дрэва жыцця

               
Пасярод вялізарнага прасторнага  поля , стаіць вялізарнае дрэва. Моцныя раскідзістыя галіны здаля нагадваюць дуб. Здаля дрэва ,як дрэва нічога у ім няма цікавага.Але гэта толькі на першы погляд.Моцныя карані ,як вялізарныя змеі ,распаузліся вакол па кругу.пад каранямі поуным ходам кіпіць  жыццё: шустрая яшчарка слізганула між дзвумя переплеценымі вяроукамі , схавалася у шчыліну. З другога боку паказауся  доугі чорны хвост тоустага вужакі .  Як яны там ужываюцца не бачуць адзін – аднога ! Пад каранямі розныя жучкі , чарвячкі  выводзяць сваё патомства , адкладаюць яйкі і кукалкі . Не ведаю , пад каранямі глыбей таксама , хтосці жыве , нават тыя самыя прасцейшыя . Яшчэ глыбей ? Што там ?
       Бабуля разказвала нейкія таямніцы , што калі чалавек аджывае , дрэнныя людзі пападаюць у ад , пад зямлю , добрыя , дастойныя – наверх– на неба .
       Тоусты камель дрэва не абхопяць у трох . Парэпаныя струплівая вялізарная плошча яго , павыбівалася дупламі . У іх пасяліліся вавёркі , совы . Дакранаючыся ладонню да камяля , адчуваеш нешта прадвечнае . Нібы токам пранзае сведак вайны . Стогн і слёзы загінуушых пад дрэвам . Ад куль глыбокія царапіны , нібы дарослы гуляуся з нажом і ад бяздзелля шчапау дрэва .
       Дуб бачыу не толькі смутнае , але і вясёлае . Ён стаіць сярод поля , але да яго добра пракатана дарога .Маладыя у час вяселля прывязваюць букеты кветак да камяля , размалёуваюць яго , як прыгажуна .У дупло кідаюць паперкі з пажаданнямі .
         Шаты дрэва моцныя , густыя  . Калі загуляе вецер чуецца страшны шолах і скрып . На яго верхавіннях не дрэнна прымацаваліся вораны , густа наляпілі сваіх вароніх гнёздау . Падыходзячы да дрэва , можна аглохнуць ад каркання гэтых звар,яцелых перапалоханых птушак . Чорнай хмарай яны узлятаюць высока пад аблокі . Куды так хоча пасля заканчэння шляху паляцець наша душа .
          Восенню з ялін сыплюцца прыгожыя тоустыя жалуды . Адзін , два – адскочыушы далей у бок , упіваюцца у халодную зямлю , лезуць глыбей . Вясной , калі прыгрэе сонейка , пачынаецца новае жыццё . Жалудок прарос , маленькі расток хутка набірае сілу .
          Не далёка ад дубу , скора вырасце дубовая загарадка . Дуб будзе не адзін! Але ляснік Грыша, пільна сочыць за новым жыццём , дубкі выкопвае і рассажвае куды трэба .


Рецензии