Восень

      
Успаміны аб далёкім маі
Восень распластала сваеткрылы
І расой халоднай абдымае
І трасе чырвона-жоўтай грывай.
Стаямі зляцелісь птушкі ў вырай
Жалуды паспелі і арэхі
Нават пачарнеў  у агародзе пырай
Параўнялісь купіны і агрэхі.
Паспелі - бульба , морква і капуста
Буракі нібы у казцы рэпа
Зямляны чарвяк вялікі тлусты
Ляжыць пад каранямі без патрэбы.
Гарбузы  , як у вялікім хмелю
Разлягліся у поперак і ўдоўж
І таматы хутка пачарнелі
За каўнер ілье халодны дождж.
Пра зіму гутараць дружна бабы
Завалілі ежай паграбы
Пры дарозе дуб стаяў незграбны
І яго на дровы заграблі.
Сонца над зямлёю свеціць нізка
Восень з лісцяў круціць каруселі
На калінах рдзеюць ягад нізкі
На бярозках кліпсы пачарнелі.
Вожык адшукаў сабе нару
Гатуецца да спячкі звер і гад
Прымаўкае лес наш гаварун
Кукуе зязюля не ўпапад.
Восень каралеўна з ёй я згодны
Успамінамі аб леце душу грэеш
І крычыць на сына бацька родны
Кутайся сынок бо захварэеш.


Рецензии