Пралескi яснавокiя цвiлi...
На цёплых сцежках між снягоў зляжалых.
А мы такімі юнымі былі,
Нам сталасці й развагі не хапала.
Здавалася, ніколі не міне
Вясна з бярозавымі капяжамі,
І сэрцу маладому, як вясне,
Звінець, спяваць без стомы і без жалю.
Пачуцці мы не ўмелі берагчы,
Бо надта ж хутка зажывалі раны,
І плыў за сінь пралескавых лагчын
Салодкі пах чаромхавы туманны...
Быў цесны свет ля бацькавай мяжы,
Нас вабілі нязведаныя далі,
Спяшаліся залішне хутка жыць
І страты не заўсёды заўважалі...
Я ведаю, праз тысячы дарог,
Пакутаў, здрад... яднае нас жаданне,
Каб лёс нам падарыць сустрэчу мог
На сініх сцежках першага кахання.
Свидетельство о публикации №114021004916
Лариса Геращенко 13.03.2020 13:25 Заявить о нарушении
Лагчына - ложбина, лощина, лог, в общем, низкое место), а звінець - звенеть, от слова звон.
Клавдия Семеновна 13.03.2020 14:24 Заявить о нарушении