Вышэй нуля...

Неяк шэра і няміла
Стала раптам на двары,
Снег адліга растапіла,
Ручаямі сплыў з гары.
Снежны дзед стаяў учора -
Грозны выгляд,  не падлазь! -
A сягоння, пэўна, з гора
Ткнуўся морквінай у гразь.
Да вясны далекавата,
І не радуе цяпло.
Быццам скончылыся свята...
Ці яго і не было?..


Рецензии
Вышей пяцёрки!!!
Дужа дзякую!

Иван Кунцевич   19.02.2015 23:04     Заявить о нарушении
Вам дзякую за добрую адзнаку!)

Клавдия Семеновна   20.02.2015 13:17   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.