Танцуе сьнежная замець

             Клаўдзіі



Танцуе «лявоніху»

Сьнежная замець.

Смуткуе бярозка

Ў чаканьні вясны.

На вуснах каханай

Усьмешка блукае,

Мы кружымся ў вальсе – 

Й ніякай маны

Няма паміж намі...



Усё як калісьці,

Парою юнацтва, – 

Таюць сьняжынкі 

Ў гарачых руках.

Я дзякую Богу,

Што даў мне магчымасьць

Разам з табой жыць 

На гэтай зямлі.
 
 

  Ю. Півуноў 


Рецензии