Кирмаш
Сонечнай вопраткай ззяя нядзеля,
(ой!) будзе спажытак тлусцець у хатулях –
цепліцца ў роздумах гэта надзея,
(бо) гандаль святочны ў нашых краях!
Гвалт кірмашовы, люду – бязмерна,
хто чым гандлюе – ўздымай барышы –
хутка пакажа, ускрые, адверне...
толькі б прыйшлося ўсё па душы.
Бачыш, набеглі на цацкі дзяўчаткі,
звонка шчабечуць, як сойкі, яны;
а хлапчукам больш па сэрцу рыбацкі
кут мнагалікай усёй навіны.
Шчырая цётка гамоніць – прыстала,
кіслай капусткі дае смакавать.
Мне бы вот, цётачка, бульбы ды сала,
ну а капусткі: сваёй – ніпачаць!
Людна вакол смачных лаў з каўбасою,
тут і смаленне(!).. чаго б ні жадаў...
бачыш усё гэта скрозь прад сабою:
да... магутнейшым народ нават стаў.
Туляцца, жмуцца, ідуць карагодам,
кожнаму хочыцца нешта набыць;
вось, у бліскучых бітонаў... народу –
хто тваражку, хто смятанкі купіць.
Вунь, на прыступку, дзівісь, як цудоўна
майстар расквеціў уласны тавар;
тут і ўбранства святочнага поўна,
гандаль дастойны, нязменна - навар!
А спажыўцам (век бы жіць, дзякуй Божа,
без усялякіх пакут і ахвяр!)
дзесці ў нетрах вакол кірмашовых
пашанцавала знайсці свой тавар.
Хоць і прыйшлось абанкруціць кішені,
усё ж-такі згода ад гукаў і фарб,
усё ж-такі грэе з набытку натхненне:
гэта ж радзімай зямлі маёй скарб!
Вось, запрашаю ўсіх Вас к бяседе,
як прывітае мая Беларусь.
Колькі б ні дзвінула ў хату суседзяў,
Перахрышчусь і ўсім вам пакланюсь.
Свидетельство о публикации №114020905758
Вершы 16.02.2014 23:57 Заявить о нарушении
Вершы 17.02.2014 00:10 Заявить о нарушении
Ирина Ларина Дв 24.02.2014 21:13 Заявить о нарушении