Апакалипсис вяртаньня
Вузкі, глухі калідор.
Цьмяны, мігае пад стольлю
жоўты і мутны ліхтар.
Я хачу выбрацца з гэтага
ПРАДОНЬНЯ.
Рэзкі працяў спіну боль.
Ніколі не паварочвайся
сьпіной да ПАЧВАРЫ,
калі хочаш пазьбегнуць
ейных кіпцюроў.
Боль сьвідруе ўсё цела.
Я раблю маленькія крокі.
Кожны адбіваецца ўва мне
пякельнымі пакутамі прадоньня,
але я іду.
Там, за паваротам, -
жалезныя дзьвеы.
За імі - СВАБОДА
ды сьвежае паветра.
Трыста трыццаць тры
КРОКІ.
Я дайду, бо там
мяне чакаюць мае сябры,
даручыўшыя мне прынесьці
выратавальны агонь
на ахвярнік нашага
ЖЫЦЬЦЯ.
І таму я дайду...
Жалезныя дзьверы...
Яны расчыняюцца...
А за імі ПРАДОНЬНЕ...
Куды зьнік наш
СУСЬВЕТ???
*
Агонь спатрэбіўся,
каб запаліць
паходні для НОВАГА
ЖЫЦЬЦЯ
ды абудзіць НОВЫ
СУСЬВЕТ.
З ПРАДОНЬНЯ паўстае
НОВЫ ЧАЛАВЕК,
які ўмее ЖЫЦЬ
ВЕЧНА.
*
Агонь ачышчае
і замыкае кола
ЖЫЦЬЦЯ.
Агонь дае само
ЖЫЦЬЦЁ.
Агонь саступае
ДАЖДЖУ.
А дождж спаталяе
ЗЯМЛЮ,
каб на ёй НОВЫ ЧАЛАВЕК
жыў вечна.
*
І так пачынае
закручвацца НОВАЯ
СЬПІРАЛЬ.
Яна падвойваецца
і надае незвычайную
МОЦ ЗЯМЛІ,
каб НОВЫ ЧАЛАВЕК
ЖЫЎ ВЕЧНА
на ЗЯМЛІ, дзе
зьнікнуў ЧАС
і пануе ВЕЧНАСЬЦЬ.
*
Тут нічога нельга
СХАВАЦЬ,
бо СУСЬВЕТ
зрабіўся празрыстым,
чыстым і звонкім.
І ўсё, што ня ёсьць
ТАКІМ, адразу
гіне, зьнікае, быццам,
НІКОЛІ ЯГО І НЯ БЫЛО.
*
І сонца ў НОВЫМ
СУСЬВЕЦЕ няма,
бо ЁН - само
СЬВЯТЛО.
Само сябе грэе.
На тое яно і
СЬВЯТЛО.
13 студзеня 2014 года
Свидетельство о публикации №114020904846