Кабы ведала яна, як смяяцца з дзедкi!

Дзе тут думаць усур'ёз,
калі годы ў горы,
У валасах сядзіць мароз,
што чарнелі ўчоры.
Дзень на працы і дамоў,
каб скарэй да хаты.
Бо ў дарозе стрэнуць зноў
юныя дзяўчаты.
Так праходзіць дзень за днем,
век так дажываю.
То ў кампе мігну агнём -
дзявок зазываю.
Можа дасць нам лодку Бог
й возера ўпрыдачу.
Аддыхнём тады утрох,
я адзін паплачу.
Разгайдаем лодку там
ды й нырца у воду.
Ото ж там пачуццям дам
поўную свабоду.
Заказычу да п'яна
ды й самну як кветкі.
Кабы ведала яна,
як смяяцца з дзедкі!


Рецензии