Прабачце за рускамоунасць...
Быццам бы некаму здрадзіў.
Маўкліва мне і самотна –
Нібы у восеньскім садзе.
Да сэрца гучныя спевы,
Але напомняць, адкуль я,
Зранку – звычайны певень,
Ўвечар – здалёк зязюля.
І буду лічыць як дурань
Яе дарэмныя лічбы,
І ладзіць новы падмурак
На цёплым яшчэ папялішчы.
Хай Божа падзеліць роўна
І каршуну, і качцы.
Прабачце за рускамоўнасць
І за маўчанне прабачце.
Свидетельство о публикации №114020707203
Шчыры дзякуй!
З павагай,
Таццяна.
Татьяна Егоровна Полякова 28.10.2017 20:58 Заявить о нарушении