Я у Цябе не апошн

Я ў Цябе не апошні,не першы,
Ў дождж трымая ў руцэ парасон,
Хто складаў акрыленыя вершы
Да Тваіх залатых валасоў.

Хто у час таямнічы спаткання,
Ў цемры травеньскіх хуткіх начэй,
Гаманіў,пад луной,аб каханні
Да Тваіх,нібы вір той,вачэй.

Б’ецца сэрца,як птушка ў палоне,
Чую сам – хутка скончыцца грук
І,збалелае,скокне ў далоні
Да пяшчоты такіх родных рук.

Я ў Цябе не апошні,не першы,
Але так пажадала зіма…
Я дагэтуль пішу тыя вершы,
А Цябе ужо побач няма…


Рецензии