Мацней жадаць як я хачу...

Мацней жадаць, як я хачу -
На свеце ня бывае,
Здаецца, ў неба узлячу,
То зноў душа канае.

То плача каняй, а то зноў
Рагоча дзікім смехам,
Што ажно стыне ў жылах кроў
І пудзіць птушак рэха.

І я сяджу..., ашклёны зрок
Вядзе мяне далёка... ,
А у кампе, мо' назнарок,
Тваё мігае вока.


Рецензии